23.05.2016
Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей выступіў на штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў Еўрасаюза, а таксама міністраў замежных спраў краін - удзельнікаў "Усходняга партнёрства". Цэнтральнай тэмай сустрэчы сталі перспектывы "Усходняга партнёрства" ў кантэксце перагляду еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Нагадаем, што "Усходняе партнёрства" - ініцыятыва ЕС па збліжэнні з шасцю дзяржавамі былога Савецкага Саюза: Беларуссю, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Малдовай і Украінай.
Падзяліцца:

Вверх