07.06.2016
Пасяджэнне кіраўнікоў урадаў краін СНД адбылося сёння ў Бішкеку. Дзясятак пытанняў абмеркавалі спачатку ў вузкім складзе, затым у прысутнасці дэлегацый. Асноўную ўвагу надалі развіццю гандлёва-эканамічных адносін, сумеснай рабоце ў сферах энергетыкі і аховы здароўя і рэалізацыі праграмы інавацыйнага ўзаемадзеяння. Падпісаны пакет з 20-ці дакументаў. Яны датычацца сфер эканомікі, Узброеных сіл і гуманітарнага супрацоўніцтва. Наступную сустрэчу прэм"ер-міністраў у такім фармаце прыме ў кастрычніку Мінск.
Падзяліцца:

Вверх