11.08.2016
У Беларусі сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Дакладная колькасць прэтэндэнтаў у парламент стане вядомая літаральна на днях. Адразу пасля рэгістрацыі прэтэндэнты на месца ў парламенце маюць права пры дапамозе давераных асоб (іх можа быць да 15 чалавек) пачынаць перадвыбарную агітацыю. Кандыдат мае права самастойна вызначаць формы, віды і змест перадвыбарнай агітацыі, выконваючы пры гэтым патрабаванні заканадаўства аб выбарах, масавых мерапрыемствах і СМІ. Для маніторынгу парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 11 верасня, ужо акрэдытавана больш за 300 замежных назіральнікаў.
Падзяліцца:

Вверх