Кандыдаты ў дэпутаты пачалі публікаваць свае перадвыбарныя праграмы.
Акруговыя выбаркамы завяршаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. Ужо заўтра стануць вядомыя канчатковыя даныя і пачнецца перадвыбарная агітацыя. Тым часам самі вылучэнцы ўжо пачалі публікаваць свае перадвыбарныя праграмы. Паводле заканадаўства, кожны кандыдат мае права на адно бясплатнае пяціхвіліннае выступленне па тэлебачанні і радыё, а таксама на ўдзел у тэледэбатах. Даты і час выступленняў вызначаць з дапамогай жараб"ёўкі, якую правядуць акруговыя камісіі.