На 110 месцаў у ніжняй палаце беларускага парламента прэтэндуюць 504 кандыдаты.
Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. А з 25 жніўня па 13 верасня сенатараў будуць выбіраць на пасяджэннях мясцовых Саветаў. Вынікі выбараў у верхнюю палату беларускага парламента падвядуць не пазней за 30 верасня. Што датычыцца выбараў дэпутатаў у ніжнюю палату, то зараз актыўна праходзіць агітацыйная кампанія. Згодна з апошнімі данымі, на 110 дэпутацкіх партфеляў прэтэндуюць 504 чалавекі, аднак і гэтыя лічбы могуць змяніцца. Толькі за апошні час ад дэпутацкай гонкі адмовіўся 21 кандыдат.