Балгарскія парламентарыі правядуць перамовы са сваімі беларускімі калегамі і наведаюць шэраг міністэрстваў. Парламенцкая дэлегацыя Балгарыі прыбудзе сёння ў Беларусь. Яе ўзначаліць старшыня Камісіі Народнага сходу па эканамічнай палітыцы і турызме Петра Кныраў. Візіт прадоўжыцца да 3 красавіка. Як чакаецца, госці сустрэнуцца з віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Гумінскім, а таксама з членамі рабочай групы беларускага парламента па супрацоўніцтве з балгарскімі калегамі. Запланаваныя і іншыя перамовы, у тым ліку з кіраўніцтвам некалькіх міністэрстваў. Балгарская дэлегацыя пабывае таксама ў Міры і Нясвіжы.