15.08.2016
Першыя тэлевыступленні кандыдатаў запланаваныя ўжо сёння. У Беларусі працягваецца парламенцкая кампанія, і зараз адзін з самых цікавых яе этапаў - агітацыя. Як лічаць у Цэнтрвыбаркаме, выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні дапамогуць выбаршчыкам вызначыцца з перавагамі. Першыя выступленні ўжо запісаныя, сёння можна будзе ўбачыць іх у эфіры. Тэлезвароты будуць трансляваць у прайм-тайм: з 19 да 20 гадзін, выступленні на радыё запланаваныя з 7 да 8 раніцы. Бясплатным эфірным часам кандыдат можа скарыстацца толькі асабіста. Затое ў тэледэбатах магчыма ўдзел яго даверанай асобы.
Падзяліцца:

Вверх