У Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. На 110 месцаў у Авальнай зале прэтэндуюць 488 кандыдатаў. Прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас змогуць тыя грамадзяне, у якіх у асноўны дзень выбараў, 11 верасня, не будзе такой магчымасці. Выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання працуюць з 10 да 19 гадзін з перапынкам на абед.
Ход выбарчай кампаніі ў Беларусі абмеркавалі напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Як было адзначана на рабочай сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, у цэлым электаральная кампанія праходзіць здавальняюча.