Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў увайшло ў актыўную фазу. У выбаркамы пачынаюць паступаць першыя заяўкі ад ініцыятыўных груп. Прэтэндэнтам неабходна прадставіць не менш за тысячу подпісаў жыхароў выбарчай акругі. Акрамя таго, вылучаць сваіх кандыдатаў маюць права палітычныя партыі і працоўныя калектывы, якія налічваюць больш як 300 супрацоўнікаў. З пачатку кампаніі толькі ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 14 ініцыятыўных груп, а ў Гомельскай - 16. Большасць заяўнікоў не належаць ні да адной палітычнай партыі, таксама свае групы зарэгістравалі Аб"яднаная грамадзянская партыя, Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Беларуская партыя "Зялёныя". Зрэшты, у іншых палітычных сіл яшчэ ёсць час. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп у падтрымку будучых кандыдатаў завершыцца 7 ліпеня.