07.07.2016
Акруговыя выбарчыя камісіі па ўсёй Беларусі зарэгістравалі ўжо 227 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў грамадзян для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп завершыцца сёння, а збор подпісаў падоўжыцца да 1 жніўня. Таксама працягваецца і акрэдытацыя назіральнікаў. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 2 па 11 жніўня ўключна, пасля чаго пачнецца актыўны этап кампаніі - агітацыя. Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адбудуцца 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх