09.10.2015
За тры дні датэрмінова прагаласавалі амаль 19% выбаршчыкаў.
У Беларусі прадаўжаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта. Сёння - перадапошні дзень, калі можна аддаць свой голас раней за афіцыйную дату. Паводле апошняй інфармацыі Цэнтрвыбаркама, толькі за першыя тры дні на выбарчыя ўчасткі прыйшлі амаль 19% выбаршчыкаў. За межамі Беларусі прагаласавалі больш як 15% выбаршчыкаў.
Нагадаем, прагаласаваць датэрмінова можна да 10 кастрычніка ўключна. Участкі адчыненыя з 10 да 19 з перапынкам з 14 да 16.
Падзяліцца:

Вверх