07.09.2016
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. У першы дзень на выбарчыя ўчасткі ў краіне прыйшлі каля 4% грамадзян, якія маюць права голасу. Па яўцы выбаршчыкаў лідзіруе Віцебская вобласць, дзе ўжо прагаласавалі 5% выбаршчыкаў. За мяжой датэрмінова таксама прагаласавалі крыху больш за 5% беларусаў, якія пражываюць там. Аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты Платы прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу датэрмінова можна да 10 верасня альбо ў асноўны дзень выбараў - 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх