24.03.2016
Мінсельгасхарч Беларусі і Арлоўская вобласць падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва на тры гады.
У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Арлоўскай вобласці Расіі на чале з губернатарам. У Мінску ў гэтыя хвіліны праходзіць шэраг сустрэч з кіраўніцтвам краіны. Плануецца, што будзе падпісаная дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам на тры гады. Дэлегацыя Арлоўскай вобласці прыбыла ў нашу краіну напярэдадні. Госці наведалі прадпрыемствы Магілёўскай вобласці, правялі перамовы з кіраўніцтвам рэгіёна.
Другі дзень візіту пачаўся з гістарычнай памяці. Губернатар Арлоўскай вобласці Расіі ўсклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.
Падзяліцца:

Вверх