14.06.2016
Для наладжвання міжпарламенцкіх сувязяў у Беларусі знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя з Афганістана. Як адзначыў віцэ-спікер сената Афганістана на сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў, Афганістан зацікаўлены ў рамонце верталётаў і іншай ваеннай тэхнікі ў Беларусі. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, ваенна-тэхнічнай сферах, у галіне ваеннай адукацыі. Адбыўся абмен меркаваннямі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.
Падзяліцца:

Вверх