У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. У 10 гадзін па ўсёй краіне і за мяжой адкрыліся больш за 6 тысяч выбарчых участкаў. Яны будуць працаваць штодня з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. А ў дзень выбараў - 11 верасня - рэжым працы з 8 да 20 гадзін. Усе ўчасткі поўнасцю гатовыя для правядзення электаральнай кампаніі: усталяваныя кабінкі і урны, падрыхтаваныя месцы для членаў камісій і назіральнікаў. Выбаршчыкам трэба будзе выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, сярэдні конкурс па краіне - больш за 4 чалавекі на месца. Будзе прызнана, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прымуць удзел больш за палову выбаршчыкаў акругі, уключаных у спісы.