02.06.2016
У Беларусі рыхтуюць указ аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пра гэта паведамілі сёння ў Міністэрстве замежных спраў.Зараз вядзецца ўзгадненне краін, грамадзянам якіх будзе лягчэй трапіць у Беларусь. Вызначаюцца ўмовы спрошчаных паездак. Асаблівая ўвага пры распрацоўцы дакумента надаецца бяспецы. Як адзначаюць у МЗС, лібералізацыя візавага рэжыму не павінна пацягнуць за сабой міграцыйныя рызыкі і перспектывы фінансавых выдаткаў, звязаных з дэпартацыяй нелегалаў.Асноўная мэта ўказа - паказаць адкрытасць Беларусі, умацаваць дзелавыя кантакты, пасадзейнічаць росту турызму і прыбыткаў ад яго.
Падзяліцца:

Вверх