У Беларусі сталі вядомыя імёны ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Зарэгістраваны 521 чалавек. Адмову атрымалі 93. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла: у сёлетняй выбарчай кампаніі колькасць адмоў паменшылася на 10% у параўнанні з папярэдняй. Даведацца імёны зарэгістраваных кандыдатаў выбаршчыкі змогуць на сайце ЦВК а таксама ў СМІ. З сённяшняга дня пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі. Кандыдаты маюць права адкрываць асабістыя выбарчыя рахункі. Фонды могуць фарміравацца за кошт уласных грашовых сродкаў кандыдата, добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Беларусі і юрыдычных асоб.