У праграме - шэраг афіцыйных сустрэч і культурных мерапрыемстваў.
Сёння ў Беларусь з рабочым візітам прыбывае член брытанскай каралеўскай сям"і Майкл Кенцкі. У праграме - шэраг афіцыйных сустрэч, наведванне Парку высокіх тэхналогій, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Хатыні, Нацыянальнага мастацкага музея. Як адзначылі ў беларускім МЗС, такая шырокая і рознапланавая праграма павінна паспрыяць развіццю гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва нашых краін.