31.05.2016
У Астане завяршылася пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Удзел у ім прынялі лідары Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Як заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, у ЕАЭС неабходна сфарміраваць уласны высокаразвіты адзіны рынак для эфектыўнага супрацоўніцтва са знешнімі партнёрамі. Большасць пытанняў датычылася месца ЕАЭС у сусветнай эканамічнай сістэме. Лідары пяцёркі абмеркавалі ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам, ШАС і АСЕАН. Сёння ж бакі ўзгаднілі канцэпцыю фарміравання адзінага нафтагазавага рынку. Па выніках бакі падпісалі шэраг міжнародных дакументаў.
Падзяліцца:

Вверх