У Палацы Рэспублікі сёння працягнецца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Удзельнікам форуму трэба канчаткова зацвердзіць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 г. Учора з асноўнымі палажэннямі дакумента дэлегатаў азнаёміў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Мяркуецца, што асноўныя вектары развіцця Беларусі на наступныя 5 гадоў - інвестыцыі, экспарт, інфарматызацыя, занятасць і моладзевая палітыка. За гэты час рэалізуюцца больш як два дзясяткі дзяржаўных праграм. Таксама Кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на ўмацаванні эканомікі, аптымізацыі дзяржапарату, рэалізацыі сацыяльнай палітыкі. Сёння дыскусія працягнецца. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.