Удзел у V Усебеларускім народным сходзе прымуць больш за сотню гасцей з 55 краін. Як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў, сярод запрошаных - вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб"яднанняў, а таксама кіраўнікі замежных дыпмісій. Некаторыя госці выступяць са зваротамі да дэлегатаў. Нагадаем, V Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня.