19.02.2016
Тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана прайшла сёння раніцай. Пра гэта паведаміла прэс-служба Кіраўніка беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў, гаворачы пра цяперашняе становішча спраў і перспектывы двухбаковых адносін, пацвердзілі іх стратэгічны характар. Падрабязней прэзідэнты спыніліся на супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, выказаўшы гатовасць актывізаваць узаемны гандаль. Гаворка ішла і пра вытворчую кааперацыю, у прыватнасці, беларускі бок гатовы разгледзець магчымасць разгортвання сумесных вытворчасцяў у Азербайджане з выхадам агульнай прадукцыі на рынкі трэціх краін.
Падзяліцца:

Вверх