15.12.2015
Краіны - удзельнікі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прапрацуюць пытанне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ў рамках ШАС. Такое даручэнне дадзена міністрам гандлю і эканомікі краін. У рамках Шанхайскай арганізацыі ўжо створаная спецыяльная рабочая група па спрашчэнні ўмоў гандлю. Перайсці да вольнага перамяшчэння тавараў, капіталу, паслуг і тэхналогій плануецца да 2020 года. Таксама разглядаецца магчымасць стварэння ў рамках арганізацыі Банка развіцця. У сённяшнім пасяджэнні ШАС Беларусь упершыню прымае ўдзел у статусе дзяржавы-назіральніка.
Падзяліцца:

Вверх