30.10.2015
Поўная адмена эканамічных абмежаванняў найбольш паспрыяе развіццю супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. Аб гэтым сёння заявіў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы інфармацыю аб частковым спыненні санкцый ЗША ў дачыненні да некаторых беларускіх кампаній. Як стала вядома, прынятае Злучанымі Штатамі рашэнне распаўсюджваецца на кампаніі "Беларуснафта", "Белнафтахім" і яе філіял у ЗША, Белшына, Гродна Азот, Гродна Хімвалакно, Лакафарба, Нафтан, Полацак-Шкловалакно. Напярэдадні таксама паведамлялася аб тым, што Еўрасаюз спыняе дзеянне санкцый у дачыненні да Беларусі з 31 кастрычніка.
Падзяліцца:

Вверх