21.12.2016
Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу праходзіць у Мінску. Першае пытанне на парадку дня - здабыча карысных выкапняў. Беларусь займае трэцяе месца ў сусветным экспарце калійнай солі. Аб'ём здабычы нафты ў Беларусі зараз перавышае 1,6 млн т. Як паведаміў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, у краіне можа быць выяўлена яшчэ 5 млн тон нафты. Урад Беларусі таксама лічыць неабходным нарасціць экспарт мінеральнай вады. Будуць вызначаныя арганізацыі, якія зоймуцца разведкай і здабычай бурштыну.<br>Сумесна з мясцовымі органамі ўлады беларускія дэпутаты актыўна распрацоўваюць пытанне стварэння новых вытворчасцяў.
Падзяліцца:

Вверх