Савет Рэспублікі сёння разгледзеў 12 законапраектаў - ад абыходжання з медыцынскімі прэпаратамі да супрацоўніцтва з краінамі ў мытных пытаннях. Сенатары падвялі вынікі Трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі - гэта 39 пагадненняў на суму 300 мільёнаў долараў. Адной з важных тэм стала ўнясенне паправак у законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам. Дапаўненні тычацца ўзмацнення мер па забеспячэнні антытэрарыстычнай абароны дзяржавы. Гэтае ўдасканаленне прававога рэгулявання ў сферы процідзеяння тэрарызму, а таксама абарона важных аб"ектаў. Спецыялісты ўжо працуюць над спісам такіх аб"ектаў у нашай краіне.