Больш як 20 пытанняў у розных кірунках ваеннага ўзаемадзеяння разглядаюць сёння ў Маскве міністры абароны краін СНД. Плануецца падвесці вынікі рэалізацыі цяперашняй канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва і спланаваць сумесную працу на наступны год. Па выніках пасяджэння будуць прынятыя рашэнні ў пытаннях развіцця аб"яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны, сістэмы сувязі, навучання ваенных кадраў і іншыя. Адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч міністраў абароны. На іх будуць абмяркоўваць пытанні ўзаемадзеяння ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, а таксама зацвердзяць планы супрацоўніцтва абаронных ведамстваў на наступны год.