Супрацоўніцтва Мінска з ЕС і НАТА абмеркавалі ў Бруселі. Міністр замежных спраў Беларусі і кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза абмяняліся меркаваннямі пра стан і перспектывы ўзаемадзеяння. Уладзімір Макей таксама правёў перамовы з Высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Фрэдэрыкай Магерыні, еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Іаханесам Ханам і намеснікам Генсакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу.