18.12.2015
Эфектыўнае выкарыстанне сыравінных рэсурсаў, укараненне высокаэфектыўных тэхналогій у перапрацоўку сыравіны і нарошчванне аб"ёмаў здабычы выкапняў з мэтай імпартазамяшчэння. Такія задачы сёння стаяць перад Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця сыравіннай базы краіны. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на нарошчванні экспарту паслуг у гэтай сферы і скарачэнні імпарту па тых сыравінных пазіцыях, якія ў Беларусі ёсць у лішку. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў важнасць прыцягнення інвестараў да здабычы прыродных рэсурсаў і перспектывы асваення новых радовішчаў карысных выкапняў. Іх на тэрыторыі Беларусі каля 10 тысяч.
Падзяліцца:

Вверх