28.01.2016
Лідары Беларусі і Расіі дамовіліся аб сустрэчы найбліжэйшым часам. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў. Гаворка ішла аб пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета, якое адбудзецца ў канцы лютага ў Мінску, і трэцім форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў беларускай сталіцы ў чэрвені.
Асноўная тэма як сённяшняй гутаркі, так і маючых адбыцца мерапрыемстваў - эканоміка. На ВДС пытанні будуць абмяркоўвацца на макраўзроўні, а падчас форуму нададуць увагу канкрэтным галінам і таму, як яны пераадольваюць эканамічныя цяжкасці. Таксама лідары краін абмеркавалі меры па сінхранізацыі дзеянняў ва ўмовах, якія склаліся. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца найбліжэйшым часам і ў закрытай і грунтоўнай гутарцы абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.
Падзяліцца:

Вверх