21.12.2016
Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў наступным годзе ў Мінску павінна стаць важным крокам для далейшай стабільнасці і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне. Такі пункт погляду выказаў напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Кент Харстэд з калегамі ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у Мінску. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь прыкладвае максімум намаганняў для гарантавання бяспекі ў рэгіёне. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з выніковай справаздачай БДІПЧ АБСЕ - па назіранні за выбарамі ў Беларусі. Дэлегацыя АБСЕ ў найбліжэйшыя дні правядзе серыю сустрэч у беларускім МЗС, Цэнтрвыбаркаме і парламенце.
Падзяліцца:

Вверх