16.06.2016
Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў узначаліць місію назіральнікаў ад Садружнасці на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасня. Яго кандыдатуру сёння ўзгаднілі на пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД. І сёння Палата прадстаўнікоў вызначыла міжпарламенцкія арганізацыі для маніторынгу выбараў. Запрашэнні разашлюць Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі, Парламенцкім асамблеям АБСЕ, АДКБ і Савета Еўропы. Раней МЗС Беларусі разаслаў запрашэнні прыняць удзел у выбарах БДІПЧ АБСЕ. Усяго чакаецца больш за 700 міжнародных назіральнікаў.
Падзяліцца:

Вверх