27.06.2016
Да выбараў у парламент - 75 дзён. Сёння заканчваецца адзін з важных этапаў кампаніі - фарміраванне акруговых камісій. Вылучаць сваіх прадстаўнікоў маглі партыі і грамадскія аб"яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне ў групах не меней чым 10 чалавек.Усяго да выбараў у парламент утворыцца 110 выбарчых акруг. У кожнай з іх у сярэднім пражывае па 63 700 чалавек. Менавіта акруговыя камісіі будуць вызначаць парадак вылучэння кандыдатаў на тэрыторыі кожнага раёна. Ужо заўтра, пасля пачатку працы выбарчых камісій, патэнцыяльныя прэтэндэнты на месцы ў парламенце змогуць падаць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты стартуе 3 ліпеня і завершыцца 1 жніўня. Самі выбары пройдуць 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх