План выбарчай кампаніі ў Беларускі парламент сёння абмяркуюць у Цэнтрвыбаркаме. Чакаецца, што будзе зацверджаны шэраг дакументаў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Нацыянальны сход. Нагадаем, у панядзелак Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб прызначэнні дат галасавання. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня, а ў Савет Рэспублікі - з 18 чэрвеня па 18 верасня. Арганізацыя выбарчай кампаніі і кантроль выканання заканадаўства ўскладзеныя на Цэнтрвыбаркам. Выдаткі пакрыюць з рэспубліканскага бюджэту. Традыцыйна для маніторынгу выбараў плануецца запрасіць міжнародных назіральнікаў.