У Маскве сёння пройдзе сумеснае пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі і Расіі. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмяркуюць пытанні міжнароднага парадку дня, у прыватнасці, гутарка пойдзе пра развіццё еўразійскай інтэграцыі, узаемадзеянне на пляцоўцы ААН у кантэксце 70-годдзя арганізацыі. Таксама ў цэнтры ўвагі - пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.