Сёння ў Авальнай зале Дома ўрада - другое пасяджэнне ніжняй палаты парламента. Дэпутаты абяруць віцэ-спікера і старшыняў пастаянных камісій. Іх сфарміравана 14, як і ў папярэднім скліканні. Нагадаем, на папярэднім пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, якое прайшло ў аўторак, спікерам трэці раз стаў Уладзімір Андрэйчанка. У звароце да дэпутатаў ён адзначыў, што менавіта інтарэсы людзей павінны быць у цэнтры ўвагі. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця мяркуе падрыхтоўку каля 50 новых законаў. Усяго ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання абрана 110 дэпутатаў.