04.10.2016
Прэзідэнт Беларусі накіруецца сёння ў Пакістан з афіцыйным візітам. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэм"ер-міністрам Навазам Шарыфам, прэзідэнтам Мамнунам Хусейнам і кіраўніцтвам пакістанскага парламента. Чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў па супрацоўніцтве ў розных сферах. Таксама беларускі лідар прыме ўдзел у адкрыцці двухбаковага дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў Ісламабадзе. Па выніках мінулага года тавараабарот склаў амаль 60 мільёнаў долараў. У найбліжэйшыя гады краіны маюць намер давесці гэты паказчык да мільярда.
Падзяліцца:

Вверх