У Казахстане прайшлі саміты Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Удзел у пасяджэннях прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў шэраг сустрэч з калегамі. За год паспяховага старшынства і асабісты ўклад у развіццё беларуска-казахстанскага стратэгічнага супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэзідэнту Казахстана ордэн Дружбы народаў. На перамовах з Уладзімірам Пуціным больш гаварылі пра эканоміку. Прэзідэнты Расіі і Беларусі дамовіліся сустрэцца ў Маскве для абмеркавання актуальных пытанняў адносін дзвюх краін. У цэлым, лідары краін СНД па выніках саміту ў Казахстане падпісалі 16 дакументаў. Важныя рашэнні прыняты для ўмацавання ваеннага і гуманітарнага супрацоўніцтва. На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці і эканамічнага развіцця ЕАЭС. Аналізуючы дзейнасць СНД, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Садружнасць як перагаворная пляцоўка вельмі важная, руйнаваць яе ні ў якім разе нельга. Аднак гэтай арганізацыі сёння неабходна пачаць рашэнне сур"ёзных праблем постсавецкай прасторы.