14.10.2015
У адрас Аляксандра Лукашэнкі працягваюць паступаць віншаванні з перамогай на выбарах. Сёння з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Кіраўніка беларускай дзяржавы павіншаваў Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В"етнам Чыонг Тан Шанг. У апошнія гады сяброўства і супрацоўніцтва паміж В"етнамам і Беларуссю ўмацоўваюцца і развіваюцца. Прэзідэнт В"етнама адзначыў, што абодва бакі актыўна рэалізуюць пагадненні, дасягнутыя на вышэйшым узроўні, супрацоўнічаюць у галінах палітыкі, эканомікі і культуры. З падпісаннем пагаднення аб свабодным гандлі паміж В"етнамам і ЕАЭС у беларуска-в"етнамскіх адносін новыя магчымасці для эфектыўнага развіцця.
Таксама Аляксандра Лукашэнку павіншавалі Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі і кіраўнік Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад.
Падзяліцца:

Вверх