Перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх звестак, 83,49 % галасоў. Гэтыя даныя агучыла сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Выніковае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама адбудзецца ў пятніцу, 16 кастрычніка.
З пераканаўчай перамогай на выбарах Аляксандра Лукашэнку павіншаваў прэзідэнт Расіі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што гэта сведчыць пра высокі палітычны аўтарытэт і давер з боку насельніцтва, а таксама пра актыўную падтрымку наяўнага курсу на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.
Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, выступаючы сёння ў Маскве на пашыраным пасяджэнні Пастаяннага савета АДКБ па пытаннях гарантавання бяспекі ў Еўразіі, павіншаваў беларускі бок з правядзеннем выбараў Прэзідэнта, ацаніўшы іх як паспяховыя.
За ходам кампаніі ў Беларусі назіралі больш за 37 тысяч унутраных і 900 міжнародных рэферы. Выснова місіі назіральнікаў ад СНД: прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адпавядалі дэмакратычным прынцыпам. Такую заяву зрабіў сёння кіраўнік місіі назіральнікаў Сяргей Лебедзеў на выніковай прэс-канферэнцыі.
Назіральнікі ад КНР прызнаюць выбары Прэзідэнта Беларусі легітымнымі, дэмакратычнымі і празрыстымі. Пра гэта паведаміў кіраўнік місіі назіральнікаў ад КНР, пасол МЗС КНР Юй Чжэньці.