10.03.2016
Працягваецца візіт у Беларусь спецпрадстаўніка ЕС па правах чалавека. Сёння Стаўрас Ламбрынідзіс прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, якую арганізуе місія ААН сумесна з МЗС Беларусі і ў партнёрстве з еўрапейскімі дзяржавамі. Напярэдадні спецпрадстаўнік ЕС сустрэўся з Кіраўніком беларускай дзяржавы. Падчас дыялогу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь выступае за пастаянны дыялог з Еўрапейскім саюзам у сферы правоў чалавека. Паводле слоў Прэзідэнта, у такой тонкай праблеме, як правы чалавека, не атрымаецца разабрацца за кошт асобных разавых мерапрыемстваў, трэба наладжваць нармальнае гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што пры развіцці супрацоўніцтва ў сферы эканомікі шматлікія пытанні гуманітарнага характару знімуцца самі сабою. У сваю чаргу Стаўрас Ламбрынідзіс адзначыў, што Еўрапейскі саюз разлічвае істотна пашырыць узаемадзеянне з нашай краінай ва ўсіх сферах.
Падзяліцца:

Вверх