12.05.2016
Прадаўжаецца афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Туркменістана. Плануецца, што сёння Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі.
Напярэдадні на перамовах лідары краін заявілі аб намеры актыўна нарошчваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. У першую чаргу, гэта эканоміка і інвестыцыі. Адзін з перспектыўных кірункаў - пастаўкі беларускай тэхнікі. Акрамя таго, наша краіна гатовая дзяліцца з Туркменістанам вопытам падрыхтоўкі кадраў па рабочых спецыяльнасцях.
Падзяліцца:

Вверх