Працягваецца дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэм"ерам дзяржсавета. Ці Кэцян выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт беларускага лідара надасць дадатковы магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін. У гэтыя хвіліны Прэзідэнт наведвае пекінскі ўніверсітэт, дзе выступіць з лекцыяй перад студэнтамі. Шэраг сустрэч адбыўся ў Аляксандра Лукашэнкі і напярэдадні. Галоўная з іх - са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як адзначылі лідары, Беларусь і Кітай усталявалі адносіны ўсебаковага давернага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Якасна новы статус партнёрства адлюстраваны ў сумеснай дэкларацыі.