08.09.2016
За два дні ў Беларусі прагаласавала 9,63 % выбаршчыкаў, на замежных участках - 10,54 %.
Працягваецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. За два дні ў Беларусі прагаласавала больш за 9 з паловай працэнтаў выбаршчыкаў, на ўчастках за межамі Беларусі - амаль 11 працэнтаў. Самым актыўным рэгіёнам па датэрміновым галасаванні стаў Віцебскі. Датэрміновае галасаванне не праводзіцца ў санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых стацыянарных установах аховы здароўя. Астатнія ўчасткі па ўсёй краіне працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін да суботы ўключна.
Падзяліцца:

Вверх