Беларусь і Сербія распрацуюць дарожную карту супрацоўніцтва. Гэта адзін з вынікаў сённяшняй сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін у Мінску. Акрамя таго, Беларусь гатова на дзяржаўным узроўні падтрымліваць прапановы Сербіі па перспектыўных праектах у самых розных галінах, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Па выніках перамоў прэзідэнты падпісалі сумесную заяву. У дакуменце адлюстраваны мэты абноўленай стратэгіі супрацоўніцтва: павелічэнне тавараабароту і пошук новых магчымасцяў для эканамічнага ўзаемадзеяння.
Заўтра Томіслаў Нікаліч наведае Мінскі трактарны завод і разам з Аляксандрам Лукашэнкам дасць старт сумеснаму праекту - будаўніцтву шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір".