16.11.2015
Аляксандр Лукашэнка свой першы пасля прэзідэнцкіх выбараў замежны візіт мае намер здзейсніць у Расію па запрашэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пра гэта ішла гутарка сёння на сустрэчы беларускага лідара з паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "гатовы да сур"ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расійскіх адносін". Прэзідэнт адзначыў: да сустрэчы з Уладзімірам Пуціным можна будзе падкарэкціраваць некаторыя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва з тым, "каб зняць некаторыя насцярожанасці". Разам з тым ён адзначыў, што не бачыць тут асаблівых праблем.
Падзяліцца:

Вверх