Прэзідэнт Туркменістана сёння прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам. Як чакаецца, лідары краін правядуць перамовы ў фармаце адзін на адзін, а затым сустрэнуцца ў пашыраным складзе. На перамовах плануецца абмеркаваць перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Размова пойдзе і наконт знакавых для дзвюх краін сумесных праектаў. Па выніках сустрэчы будзе падпісана сумесная заява. У адпаведнасці з традыцыяй, якая склалася на вышэйшым узроўні, Прэзідэнт Туркменістана пасадзіць дрэва на Алеі ганаровых гасцей Палаца Незалежнасці. Таксама плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі.