Беларусь гатовая разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы замежных паслоў. Цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці. Выконваць дыпламатычныя абавязкі ў нашай краіне пачынаюць прадстаўнікі 10 краін. Гэта пасланцы Аўстрыі, Албаніі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, КНДР, Індыі, Перу, ПАР, Сьера-Леоне і Швейцарыі. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што намаганні паслоў пойдуць на карысць двухбаковаму супрацоўніцтву з Беларуссю. Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на так званай эканамічнай дыпламатыі.