Прэзідэнты пяці краін Еўразійскага эканамічнага саюза на саміце ў Астане падвялі вынікі першага года працы ЕАЭС. Ён паказаў, што ў партнёраў ёсць нявырашаныя гандлёвыя праблемы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі размова ідзе аб паўнацэнным супрацоўніцтве, то ўмовы для ўсіх павінны быць роўнымі.
Прэзідэнты зацвердзілі канцэпцыю фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Яна дазволіць удзельнікам інтэграцыі да 2025 года мець агульны доступ да біржавых закупак чорнага золата. Лідары разгледзелі і пытанні наладжвання гандлёва-эканамічных сувязяў з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва і АСЕАН. Ужо ў наступным годзе ЕАЭС можа падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Ізраілем. На чарзе - Паўднёвая Карэя.