22.12.2015
Прызначаны новы памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Віцебскай вобласці. Ім стаў Аляксандр Пазняк. Яго галоўная задача, якую вызначыў беларускі лідар, - стварэнне разам з губернатарам паўнаважкага кадравага рэзерву кіраванцаў для вырашэння праблем вобласці, шматлікія з якіх "хранічна" цягнуцца яшчэ з савецкіх часоў. Новая асоба і ў беларускай дыпламатыі ў Італіі - паслом у рэспубліцы прызначаны Аляксандр Гур"янаў, раней ён курыраваў знешнюю эканоміку ў МЗС. Прызначэнне невыпадкова - менавіта эканоміка, а больш дакладна, экспарт, па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, на 90% - заданне для ўсяго міністэрства на будучы год. Тым больш, Італія - у дзясятцы найбуйнейшых эканомік свету.
Падзяліцца:

Вверх